Прызнанага праваабаронцамі палітвязнем Дзмітрыя Кубарава асудзілі на 7 гадоў калоніі

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска ў сераду вынеслі прысуд па крымінальнай справе дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пра гэта паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

dsc09407.jpg

«Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык», — гаворыцца ў паведамленні.
Асобна ў грамадзянскім парадку будзе разглядацца пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды «Мінсктрансу».
Кубарава абвінавачвалі ў тым, што ён у жніўні 2020 года заклікаў людзей да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках, сам арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх (у прыватнасці, блакаваў дарогі). Таксама, паводле матэрыялаў справы, ён меў намер вырабіць «кактэйль Молатава».
Кубараў быў затрыманы 11 жніўня і дастаўлены ў СІЗА КДБ. З тых часоў ён знаходзіўся пад вартай. На судзе Кубараў не прызнаў сваю віну і заявіў аб катаваннях пасля затрымання. Падсудны не адмаўляў удзелу ў акцыях пратэсту, але сцвярджаў, што не быў іх арганізатарам.
Кубараў плануе абскардзіць вынесены прысуд.
interfax.by