Расія пачала выводзіць войскі з Беларусі пасля вучэння «Захад-2021»

Мінабароны Расіі пачало вывад з Беларусі падраздзяленняў, якія прымалі ўдзел у сумесным вучэнні «Захад-2021».

minoboronyrf_1.jpg

«Войскі пасля завяршэння сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021» прыступілі да вяртання ў пункты пастаяннай дыслакацыі», — паведамілі ў прэс-службе расійскага Міністэрства.

Воінскія падраздзяленні здзяйсняюць маршы на чыгуначныя станцыі і аэрадромы. Пасля пагрузкі яны адправяцца да месцаў пастаяннай дыслакацыі. Першыя эшалоны ўжо накіраваліся ў Расію.

Самалёты Іл-76, Ту-22м3, Су-35с, Су-30см, Су-34, верталёты Ка-52, Мі-28н, Мі-35, Мі-24, Мі-8 рознай мадыфікацыі, задзейнічаныя ў розных эпізодах вучэння, на працягу бліжэйшага часу будуць дастаўлены на аэрадромы базавання.
Паводле reform.by.