Рэдакцыя магілёўскага парталу 6tv.by пакінула Беларусь

Сілавікі фактычна пакінулі галоўнага рэдактара праекта Дзмітрыя Салаўёва перад выбарам — або ён адключае сайт, або на яго заводзяць крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ.

opera_snimok_2021_07_18_205903_6tv.by.png


Цяпер рэдакцыя 6tv.by знаходзіцца за мяжою, але спыняць сваю працу не плануе. Аднак праекту прыйшлося выдаліць частку свайго відэакантэнту — праект з удзелам магілёўскіх праваабаронцаў і некаторыя эфіры журналіста Аляксандра Буракова, піша «Наша Ніва».

Раней рэдакцыя іншага незалежнага рэгіянальнага выдання — EX-PRESS.BY — заявіла пра ад'езд з краіны ў поўным складам ў мэтах бяспекі. Выданне асвятляла навіны Барысава і Жодзіна, рэдакцыя заявіла, што працягне працу