Сенсацыя ў футболе. Салігорскі «Шахцёр» прайграў у еўракубках камандзе з Люксембурга

У чацвер, 22 ліпеня, у Лізе канферэнцый стартавалі яшчэ тры беларускія клубы. Вынікі там таксама збольшага адмоўныя. Але няўдача «Шахцёра», бадай, самая аглушальная.
Салігорскі «Шахцёр» няўдала распачаў супрацьстаянне з люксембургскай «Фолай» у другім раундзе Лігі канферэнцый. Першы — «хатні» — матч гарнякі праводзілі ў венгерскім Мішкольцы і сенсацыйна саступілі з лікам 1:2.

Матч у адказ пройдзе 29 ліпеня ў Люксембургу.

Адзначым, што гэта ўжо трэцяя запар параза «Шахцёра» ў сёлетняй еўракубкавай кампаніі. Раней салігорцы вылецелі з Лігі чэмпіёнаў, двойчы (0:1 і 0:1) прайграўшы балгарскаму «Лудагорцу».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: