Сёння судзяць Юрыя Рубцова (абнаўляецца)

У судзе Пружанскага раёна ў 10.00 27 мая пачаўся суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым. Актывісту, якому было раней прызначана пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу тэрмінам 1,5 года ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, можа пагражаць да 3 гадоў калоніі.



Крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (“ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”) будзе разглядаць суддзя Мікалай Рэпіха.

Да суду палітвязень Юры Рубцоў знаходзіўся ў СІЗА горада Баранавічы, дзе трымаў галадоўку.

Падставаю для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнання за парушэнне парадку і ўмоў адбыцця пакарання, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіравання адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных пасадаў, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхілення ад адбыцця пакарання паводле прысуду.

Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне — 600 долараў. Палітвязень таксама нязгодны з тым, што ва ўстановах адкрытага тыпу пры прадстаўленні працы парушаецца працэдура працаўладкавання і звальнення.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года Юры Рубцоў атрымаў 1,5 года гэтак званай «хіміі» за абразу суддзі Кірылы Палулеха. Падчас Чарнобыльскага шляху на Рубцове была апранутая майка з надпісам «Лукашэнка сыходзь». Пасля шэсця актывіста затрымалі. А праз два дні яго прывезлі ў Савецкі раённы суд Мінска голым па пояс.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” у сумеснай заяве патрабуюць вызвалення Юрыя Рубцова і перагляду ягонай справы ў адпаведнасці з прынцыпамі справядлівага судовага разбіральніцтва.

***

***

9-35. Каля будынка суда ў Пружанах збіраюцца людзі: жонка і сын палітвязня, журналісты, грамадскія актывісты: Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Максім Вінярскі і іншыя.

9-50. У суд прывезлі Юрыя Рубцова. Па словах Аляксандра Меха, ён выглядае змарнелым і саслаблым. У будынак прапусцілі каля 20 чалавек.

10-00. У залу запрасілі сведкаў — 8 чалавек. Сярод іх і тыя, хто адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Купліне.

10-05. Юрый Рубцоў запатрабаваў, каб вёўся аўдыёзапіс працэсу. Суддзя адказаў, што запіс у судзе можна ажыццяўляць толькі па згодзе бакоў. Пракурор — супраць. Аўдыёзапіс не дазволеныя. Фота і відэаздымка у залі забароненая.

Суддзя Мікалай Рэпіха робіць заўвагу РУбцову, што без майкі ў судзе знаходзіцца не можна. Рубцоў робіць рэпліку, што раней яго судзілі напаўаголеным, і ніхто на гэта не звяртаў увагі. Суддзя кажа, што згодна з нормамі этыкету, трэба знаходзіцца ў зале суда ў вопратцы, інакш можа выдаліць з залы.

10-15. Выступае пракурор: Рубцоў адмовіўся ад прапанаваных адміністрацыяй вакантных пасад. Яму было прад'яўлена спагнанне ў выглядзе уборкі тэрыторыі. Затым яшчэ адна вымова, а потым трэцяя. Пасля гэтага атрымаў афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці.  Рубцоў не разумее сутнасці прад'яўленых абвінавачванняў. Суддзя пытаецца, ці прызнае ён сябе вінаватым? Рубцоў адказвае, што не. Таму што ў пастанове мала здаровага сэнсу. Кажа пра тое, што яму не загадвалі і не абавязвалі, а прапаноўвалі, а калі прапаноўвалі, то, значыць, ён мог адмовіцца. Паведамляе, што не будзе даваць паказанні, пакуль сведкі не будуць апытаныя. Рубцоў апелюе да 47 артыкулу Крымінальна-выканаўчага кодэксу, паводле якога, як ён лічыць, ён не меў права працаваць паводле працоўнай дамовы, бо быў асуджаны. Між тым яго прымушалі самога падпісаць працоўную дамову.

10-25. У якасці сведкі выступае начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу №7 Юры Бакаеў: заробак на прапанаваных пасадах Рубцову прапаноўваўся ў памеры 4–5 мільёнаў рублёў. Але ён катэгарычна адмаўляўся. Рубцоў адмовіўся ад подпісу пад загадам аб працаўладкаванні, матывуючы гэта нізкім заробкам, адмаўляўся ад любых подпісаў наогул. Запальчывы, адмоўнай скіраванасці, спрабаваў ствараць канфлікты з супрацоўнікамі — характарызуе сведка Рубцова.

Суддзя пытаецца, ці мог начальнік загадаць ісці працаваць? Начальнік кажа, што ў вуснай форме загадваў.

Рубцоў апелюе да Працоўнага кодэксу і кажа, што яго не азнаямлівалі з арт. 50 Крымінальна-выканаўчага кодэксу.

Адвакат пытаецца, хто выдае накіраванне і што там павінна быць пазначана там, ці павінна быць пазначаная дата. Сведка кажа — неабавязкова. На апошнім накіраванні даты няма. Сведка кажа, што гэта было 13 сакавіка. Адвакат пытаецца, ці вядома аб накіраванні скаргаў Рубцова на спагнанні ў суд? Так, але адказ прыйшоў пасля таго, як Рубцоў быў у СІЗА. 

Да месца працы дастаўленне ажыццяўляецца спецтранспартам арганізацый. Суд пытаецца, чаму прапаноўвалася менавіта гэта праца. Ці не прапанавалася іншая праца? Не, не прапанавалася.

Адвакат пытаецца, ці ўсё асуджаныя працаўладкоўваюцца, або толькі Рубцову так настойліва прапаноўвалася?

Наступны сведка — Алег Бондар, намеснік начальніка “хіміі”: Кажа, што кіроўцам ніхто з іншых зняволеных не быў працаўладкаваны, бо не адпавядаюць патрабаванням наймальніка. 

Юрый Рубцоў удакладняе, ці вядомыя адрозненні правілаў прыёму для асуджаных і вольнанаёмных? Сведка кажа, што няма адрозненняў, акрамя пытання звальнення. А  працоўныя адносіны рэгулююцца працоўным заканадаўствам паміж наймальнікам і асуджаным.

Суд удакладняе, ці ёсць магчымасць пражываць па месцы працы?  Сведка тлумачыць, што закон не забараняе стварэнне філіялаў і не выключаецца такая магчымасць. Начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу і яго намеснік хацелі сысці з суда, але Рубцоў выступіў супраць.

11-05. Выступае сведка Ярмашук, начальнік атрада па арганізацыі папраўчага працэсу. Рубцоў тлумачэнні пісьмовыя не даваў, пры пастаноўцы на ўлік адразу заявіў, што не збіраецца падпісваць ніякіх дакументаў.

Рэпліка Рубцова:  Калі я абавязаны працаваць па накіраванні, чаму вы не выдаеце загаду аб працаўладкаванні, які рэгіструецца? Суддзя пытаецца ў сведкі:  ці можаце яму загадаць прыняць прапанову? На падставе чаго вы ўжываеце да яго дысцыплінарныя спагнанні? "На падставе накіравання".  Але гэта не можа быць падставай для дысцыплінарных спагнанняў, — кажа суддзя.

11-20.  Сведка Стэльмах адсутнічае, не было позву ў суд. Апытваюць Касенчука Уладзіміра, старэйшага па наглядзе за выкананнем пакаранняў.

Сведка Касянчук кажа, што Рубцоў адмаўляўся ад прапанавай працы, бо яго не задавальняў заробак. Ён згадаў, што заробак, які прапанавалі Рубцову, быў 4,5 мільёны рублёў. Рубцова, дарэчы, вазілі працаўладкоўваць у паліклініку, аднак гэтага эпізоду няма ў матэрыялах справы.

Сведка-інспектар па працаўладкаванні кажа, што асуджаны абавязаны працаваць, што ён дабраахвотна прайшоў медкамісію.  Інспектар сцвярджае, што Рубцоў асабіста падаваў дакументы на працу, але заява і працоўны дагавор маюць розныя даты.

Пракурор просіць занесці заўвагу Рубцову за парушэнне парадку ў судовым пасяджэнні ў пратакол. Суддзя пакуль не выносіў заўвагі Рубцову па просьбе пракурора.

Выклікалі сведку асуджанага Рубеля. Кажа, адносіны з Рубцовым нармалёвыя, што разам ездзілі працаўладкоўвацца, аднак зарак прапанавалі мізэрны.  Інспектар па кадрах тлумачыць, што ў працоўным дагаворы паказаная тарыфная стаўка, а заробак большы. Аўтобус у арганізацыю выязджае ў 8.30, а назад аўтобус едзе ў 17-00, таму  магчымасць праезду ад месца працы і да месца начлегу.

Сведка Віктар Янчук падцвярджае паказанні, дадзеныя пад час следства. Сведчыць, што быў сведкам, як Рубцову прапаноўвалі працу, але там быў нізкі заробак. Кажа, што папярэджвалі аб адказнасць за ўхіленне ад працы. Ён таксама пацьвердзіў, што Рубцоў адмовіўся ад працы 5-га студзеня: «Адмовіўся з-за таго, што не задаволіў заробак». Сказаў, што ніколі ня чуў ад Рубцова, каб той казаў, што «катэгарычна адмаўляецца працаваць». Пацьвердзіў, што Рубцоў абураўся тым, што прымушаюць працаваць за нізкія заробкі. Сведка Павел Данос таксама асуджаны, працуе ў АА “Пружанскае”. Кажа, што з-за адмовы працаваць Рубцову абвясцілі вымову. Рубцоў удакладняе, што не адмаўляўся катэгарычна. Сведка Аляксей Алехнік кажа, што Рубцоў прасіў працу з заробкам у 600 долараў.

Сведка Кахновіч нязгодны з паводзінамі Рубцова. Кажа, што знаходзіў з ім агульнай мовы. У матэрыялах справы паказана, што было пры ім накладзена спагнанне на Рубцова, але сведка сцвярджае што пры ім не было. Сведка Уладзімір Майсеевіч кажа, што адмаўляўся Рубцоў не ад працы, а  ад малога заробку. Уладзімір Кухмар і Сяргей Ляшчук таксама сведчаць пра вынясенне папярэджанняў Рубцову. Калі прапануюць працу, то чаму адмаўляцца, — кажа сведка.

Да сведкі Ярмашука ў Рубцова паўсталі пытанні. Ён таксама хоча хадайнічаць аб тым, каб было разгледжана пытанне і аб законнасці вынясення спагнанняў.

12-45. Выслуханы ўсе сведкі, акрамя двух — Слабады інспектара па кадрах прадпрыемства “Ліноўскага”, дзе прапанавалі працаваць Рубцову і Стэльмаха, супрацоўніка спецкамендатуры №7. Рубцоў настойвае на выкліку сведкаў Слабады і Ількевіча (суседа па пакоі) ў судовае пасяджэнне. Суд  лічыць, што трэба выклікаць Стэльмаха, бо ён ставіў на ўлік Рубцова. У судзе абвешчаны перапынак да 15 гадзін.

15-00. Перапынак завяршыўся. Пракурор Зайцава звярнулася да суду, каб выдаліць Вінярскага і Коласа з судовай залі за майкі з надпісам “Лукашэнка сыходзь!”

Вінярскі запытаўся, у чым пракурор бачыць ягоныя «неналежныя паводзіны». Рубцоў назваў спробу пракурора выдаліць з залі актывістаў палітычным ціскам. Суддзя не выдаліў.

Выступае сведка інспектар па кадрах Ірына Слабада. Распавядае пра тое, што Рубцоў заяву на працу напісаў, з дамовай азнаёміўся, але не падпісаў. Аднак заява была падпісана 16 сакавіка.  Яна кажа, што прапанаваная праца пачыналася з 8 гадзін да 16-00, а раней сведкі казалі, што аўтобус, які падвозіць працоўных, выяжджае ў 8-30.

Дапытваюць Дзяніса Стэльмахова, памочніка начальніка ўстановы адкрытага тыпу, Алега Ількевіча, які ў Купліне жыве ў адным пакоі з Рубцовым. Ён уладкоўваўся на працу ў той жа самы дзень, што і Рубцоў. Накіраванне на працу ім выдавалі ў адзін дзень з Рубцовым, да 13 сакавіка. Ім абодвум выдалі накіраванні. Сведка падпісаў сваю дамову, але толкам нічога не бачыў, толькі чуў што Рубцоў не хацеў працаваць менш чым за 600 даляраў.

15-00. Перапынак завяршыўся. Пракурор Зайцава звярнулася да суду, каб выдаліць Вінярскага і Коласа з судовай залі за майкі з надпісам “Лукашэнка сыходзь!”

Вінярскі запытаўся, у чым пракурор бачыць ягоныя «неналежныя паводзіны». Рубцоў назваў спробу пракурора выдаліць з залі актывістаў палітычным ціскам. Суддзя не выдаліў.

Выступае сведка інспектар па кадрах Ірына Слабада. Распавядае пра тое, што Рубцоў заяву на працу напісаў, з дамовай азнаёміўся, але не падпісаў. Аднак заява была падпісана 16 сакавіка.  Яна кажа, што прапанаваная праца пачыналася з 8 гадзін да 16-00, а раней сведкі казалі, што аўтобус, які падвозіць працоўных, выязджае ў 8-30.

Дапытваюць Дзяніса Стэльмахова, памочніка начальніка ўстановы адкрытага тыпу, Алега Ількевіча, які ў Купліне жыве ў адным пакоі з Рубцовым. Ён уладкоўваўся на працу ў той жа самы дзень, што і Рубцоў. Накіраванне на працу ім выдавалі ў адзін дзень з Рубцовым, да 13 сакавіка. Ім абодвум выдалі накіраванні. Сведка падпісаў сваю дамову, але толкам нічога не бачыў, толькі чуў што Рубцоў не хацеў працаваць менш чым за 600 даляраў.

15-40. Суд прадставіў слова Юрыю Рубцову. Палітвязень адзначыў, што сведкі не кажуць, што ён адмаўляўся працаваць зусім. Ён хацеў працы з заробкам, пра які казаў Лукашэнка — 600 даляраў у месяц. Але такой працы яму не далі, бо яе няма.

16-10. Пракурор адзначыў рэцыдыў  наўмыснага злачынства і просіць пакараць Рубцова 2,5 года калоніі, дадаць непагашаны тэрмін і ў агульнай складанасці — 3 гады  калоніі агульнага рэжыму.

Пачаліся спрэчкі бакоў. Абаронца кажа, што Рубцоў не пярэчыў супраць працаўладкавання, ён атрымаў накіраванне на працу, а затым на медкамісію і паспяхова яе прайшоў. Пры падпісанні дагавора звярнуў увагу на незапоўненыя палі ў працоўным дагаворы, у прыватнасці інфармацыю аб прэміях, надбаўках. Таму абаронца лічыць, што дамова была неналежна аформленая. Таксама адвакат просіць суд звярнуць увагу на даты.13 і 16 сакавіка, як сцвярджае Рубцоў ў пятніцу ніхто не працаваў, а затым паўторна яны былі прывезеныя на працаўладкаванне 16 сакавіка ў панядзелак. Далей звяртае ўвагу на накіраванне. Начальнік казаў, што накіраванне на працу было выдадзена 13 сакавіка, а іншыя сведкі кажуць, што яно было выдадзена да 9 сакавіка. Таксама сведкі сцвярджалі пра немагчымасць падачы скаргаў і неправамоцныя спагнанні.

Аднак суддзя апеляваў тым, што справа непадведамственная суду.

Не даказана ў судзе, што Рубцоў меў намер на ўхіленне ад працаўладкавання, што пацвярджаецца праходжаннем медкамісіі.

Суд адхіляе рашэнне міжнародных арганізацый, але абаронца акцэнтуе ўвагу на тым факце, што Рубцоў прызнаны палітвязням. Адвакат прасіў далучыць да справы рашэнні міжнародных праваабарончых арганізацыяў аб прызнанні Рубцова палітвязнем і прасіў агаласіць гэта ў судзе. Пракурор выступіла супраць, бо «Рубцоў абвінавачваецца ў злачынстве супраць правасуддзя». Адвакат настойвае, кажа, што гэта тычыцца асобы абвінавачанага. Суддзя адмовіў, бо гэта, маўляў, не тычыцца справы.

Ён просіць звярнуць увагу на станоўчую характарыстыку на Рубцова з ранейшага месца працы.

Адвакат просіць вынесці апраўдальны прысуд у сувязі з адсутнасцю склада злачынства, а ў выпадку прызнання віны ўлічыць довады і прызначыць мінімальны тэрмін.

Рубцоў кажа апошняе слова. Ён гаворыць аб тым, што афіцыйна працуе з 16 гадоў, а неафіцыйна з 12-ці. Яму ніводнага разу Рубцову на рукі не выдавалі накіравання на працу, а проста забіралі і везлі ў гаспадарку. Міліцыянт патрабаваў падпісваць нібыта добраахвотную дамову. Таксама ён паведаміў, што яму пагражалі  турмой, калі  не пагодзіцца на працу. Рубцоў хацеў даць дадатковыя тлумачэнні пра свае погляды, але суддзя яго спыніў.


 

spring96.org