Сёння — гадавіна ліквідацыі Ганцавіцкага гета

За дзесяць месяцаў існавання гета ў ім былі забітыя тысячы чалавек.

Помнік габрэям, загінулым пры паўстанні ў Ганцавічах, чые месцы пахаванняў невядомыя, землякам-партызанам і Іцхаку Ісерсу, якога забілі пры знішчэнні гета ў мястэчку Случ. Помнік знаходзіцца на габрэйскіх могілках у вёсцы Ленін.

Помнік габрэям, загінулым пры паўстанні ў Ганцавічах, чые месцы пахаванняў невядомыя, землякам-партызанам і Іцхаку Ісерсу, якога забілі пры знішчэнні гета ў мястэчку Случ. Помнік знаходзіцца на габрэйскіх могілках у вёсцы Ленін.


Перад вайной габрэі складалі 70 % насельніцтва Ганцавічаў. Мястэчка было заснаванае напрыканцы 19 стагоддзя — праз яго праходзіла чыгунка Баранавічы – Лунінец.
Нямецкія войскі занялі мястэчка ў чэрвені 1941-га. Акупацыя цягнулася тры гады — да ліпеня 1944 года.
Ужо на пачатку акупацыі немцы знішчылі практычна ўсё габрэйскае насельніцтва не толькі мястэчка, але і бліжэйшых вёсак. У Ганцавічы прывезлі на смерць больш за 6 тысячаў чалавек з суседніх раёнаў — Клецкага, Целяханскага, Чырвонаслабодскага і іншых.
30 чэрвеня — 1 ліпеня 1941 года ў Ганцавічах падчас «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) былі забітыя 16 габрэяў, 15 жніўня — яшчэ 350 габрэяў.Помнік габрэям, загінулым пры паўстанні ў Ганцавічах, чые месцы пахаванняў невядомыя, землякам-партызанам і Іцхаку Ісерсу, якога забілі пры знішчэнні гета ў мястэчку Случ. Помнік знаходзіцца на габрэйскіх могілках у вёсцы Ленін.
У лістападзе 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння габрэяў, арганізавалі ў горадзе гета, якое ўяўляла сабой працоўны лагер.
14 жніўня 1942 года больш за 300 чалавек уцяклі з гета, усе іншыя былі расстраляныя немцамі.
Паводле belsat.eu