Старшыні сельсаветаў прэтэнзій да Латыпава не маюць. Як сёння праходзіў суд над палітвязнем

Справу палітвязня з «Плошчы Перамен» пачалі разглядаць 10 чэрвеня. Пра папярэднія пасяджэнні можна пачытаць тут, тут і тут.

screenshot_29_1_logo_1.jpg

12.42. У судовым пасяджэнні праз тэхнічныя непаладкі абвешчаны перапынак да 14.30.

12.25. Суд вывучае відэазапіс затрымання Латыпава на «Плошчы Перамен».

12.12. Суд пераходзіць да азнаямлення з рэчавымі доказамі. Перапынак 5 хвілін. Пакуль цягнецца перапынак, адвакат пытае, як сябе адчувае Сцяпан.

— Вось так! — кажа Латыпаў і падымае абедзе рукі, прыкаваныя кайданкамі да рук міліцыянераў, уверх. — Нам траім даводзіцца ўзгадняць усе нашы рухі. Але хлопцы малайцы, добра трымаюцца!

12.04. Зараз ідзе вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы. Дзяржабвінаваўца акрэслівыя станоўчыя характарысткі на Латыпава і хадайніцтвы аб яго вызваленні. Сцяпан хадайнічае азнаеміцца з томам нумар 13, кажа, што ўпершыню чуе пра яго: «Дзяржабвінаваўца імкліва яго прагартаў, хачу азнаёміцца». Суд хадайніцтва адхіліў.

11.08. Зараз дапытваюць старшыню Паршынскага сельскага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Навумава. Сведка не бачыў сертыфікаты на прэпараты апрацоўкі. Кажа, што задаваў пытанне працаўнікам аб тым, якімі сродкамі ажыццяўлялася апрацоўка тэрыторыі, але яму нічога на гэта не адказалі.

11.02. Чым апрацоўвалі зямлю, сведка дакладна не ведае. Аднак Маслоўскі спытаў у працаўнікоў, якімі сродкамі яны карыстаюцца. Працаўнікі адказалі, што цірсанам з яшчэ нечым.

11.01. Наступны сведка — Валерый Маслоўскі, старшыня Саўскага сельскага выканаўчага камітэта. На гэтай тэрыторыі Горацкага раёна «Беларба» вяло апрацоўку зямлі ад баршчэўніка. Сведка кажа, што назву фірмы, якая аказвала паслугі, не памятае. Якімі сродкамі апрацоўвалі тэрыторыю, не ведае. Прэтэнзій да выканання прац Маслоўскі не мае. Баршчэўнік высах. Зараз на тэрыторыі поўнасцю адсутнічае расліннасць.

10.44. Цяпер праз скайп дапытваюць Віктара Сойкіна, старшыню Маслакоўскага сельскага выканаўчага камітэта. На яго тэрыторыі ў Горацкім раёне выконваліся працы па знішчэнню баршчавіка. Сойкін ніякіх сертыфікатаў ад кампаніі не запытваў. Сведка кажа, што пасля выканання працы прэтэнзій па якасці не ўзнікала.

10.38. Суддзя зачытаў праткол допыту сведкі. На пачатку лета 2020 года яна абзваніла старшыняў сельсаветаў і папрасіла інфармацыію аб тым, дзе на тэрыторыі раёна рос баршчавік. Афармленнем дакументаў сведка не займалася. Сертыфікаты на сродкі і прэпараты, якія выкарыстоўвалі працаўнікі ПУП «Беларбо», не ведае. Як не ведае таксама, ці трэба іх патрабаваць наогул.

10.31. Зараз па скайпе дапытваюць у якасці сведкі Вікторыю Куляшову, супрацоўніцу Горацкага райвыканкама. Яна была сведкай па апрацоўцы баршчавіка ў раёне. «Прэтэнзій па якасці выкананых прац не было», — сказала сведка ў судзе.

10.30. Сведка кажа, што з Латыпавым ён не знаемы. ПУП «Беларба» было абрана райвыканкамам для апрацоўкі тэрыторыі Горацкага раёна ад баршчавіка. Кантроль за выкананнем прац выконвалі старшыні сельскіх саветаў, пасля дакладалі па тэлефоне ва Упраўленне. Пасля сканчэння прац ва Упраўленне прыйшоў акт выкананых прац ад Латыпава, баршчавік высах, таму Муранкоў падпісаў. Больш баршчавік на тых тэрыторыях не прарстаў. Муранкову не вядома, ці прымяняў Латыпаў несартыфікавыныя сродкі для знішчэння баршчавіка.
10.15.
Зараз дапытваюць праз скайп сведку — Васіля Муранкова. Гэта першы намеснік Горацкага райвыканкама, начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы.

10.03. Суд пачаўся. Перад пачаткам пасяджэння Сцяпан Латыпаў сказаў адвакату, што адчувае сябе нармальна. У камеры цяпер не спякотна. Яму аддалі цэлы пачак лістоў.
41-гадовы Сцяпан Латыпаў — жыхар «Плошчы Перамен», прамысловы альпініст, дырэктар фірмы «Беларбо». Яго затрымалі 15 верасня каля мурала з «дыджэямі перамен». Праз некалькі дзён на дзяржтэлебачанні выйшлі сюжэты пра тое, што Латыпаў нібыта збіраўся распыляць атруту, каб цкаваць міліцыянтаў, але ў справе гэтых абвінавачанняў не аказалася. Латыпава абвінавачваюць па трох артыкулах: «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1, 2 арт. 342), «Супраціў міліцыі» (ч. 2 арт. 363) і «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 ).