Сёстры Міронцавы прызнаныя «схільнымі да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю»

Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцавых у гомельскай калоніі паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю», паведамляюць праваабаронцы.

8eb30a53_5f9c_4343_ad3f_77d23a374cc9_cx28_cy30_cw44_w1200_r1.jpg

Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцавых, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі, паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Раней сёстры стаялі толькі на прафілактычным уліку як «схільныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці». 

Нагадаем, сясцёр Міронцавых абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 1 красавіка Анастасію Міронцаву асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў. 

Падтрымаць дзяўчат лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Міронцавай Вікторыі Віктараўне,

Міронцавай Анастасіі Віктараўне.