Следчы камітэт распачаў 43 крымінальныя справы з-за паступаючых пагроз у адрас службовых асоб

У Інтэрнэце мужчына пагражаў вайсковаму камісару і дэпутату Гомельскага аблсавета. Яго знайшлі і распачалі крымінальную справу. Усяго ж Следчы камітэт распачаў 43 крымінальныя справы з-за паступаючых пагроз у адрас службовых асоб, распавялі ў МУС.

marsz_adzinstva_6__15__logo_2_1.jpg


5 верасня невядомы ў адным з гарадскіх тэлеграм-чатаў на паведамленні ваеннага камісара аб навядзенні парадку на прыдваровых тэрыторыях пакінуў паведамленне з абразамі і пагрозай прымянення гвалту, паведамляе МУС.
Асобу аўтара выявілі аператыўнікі 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК. Ім аказаўся 43-гадовы гамяльчук. За пагрозы ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак, распачатая крымінальная справа.
У міністэрстве таксама распавялі, што на 9 верасня зафіксавана 122 пагрозы службовым асобам у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Такія паведамленні паступалі ў СМС, праз мэсэнджары, сацсеткі, ва ўлётках і па электроннай пошце. Следчым камітэтам распачатыя 43 крымінальныя справы.

Паводле tut.by