Спыніць аванцюры з бел-чырвона-белым сцягам!

Аўтар тэлеграм-канала lexup звярнуў падаў скаргу на выдавецкі дом "СБ. Беларусь сегодня". Падставай стала ілюстрацыя да артыкула Вадзіма Гігіна на сайце "СБ" — перайначаная фатаграфія 1941 года з фашысцкай свастыкай, якая ў арыгінале з'яўляецца чорна-белай. 

231daf4fd8c132df4e8f78a8c3c7bdd0.webp

Акрамя таго, у інтэрнэце з'явілася петыцыя, у якой звяртаецца ўвага, што «на фотаздымку намалявана два бел-чырвона-белыя сцягі на фоне сімвалаў фашысцкага тэрору — свастыкі. Неабходна адзначыць, што фатаграфія з'яўляецца чорна-белай. Тэхнічныя магчымасці таго перыяду не дазвалялі рабіць каляровыя фатаграфіі. Аднак, на размешчанай у публікацыі фатаграфіі, палотны на фоне свастыкі, вылучаныя колерам і прадстаўлены як бел-чырвона-белы сцяг. Фактычна, з дапамогай фотарэдактары ў дакументальны доказ былі ўнесены істотныя змены – выдзяленне колерам. Больш за тое, гэта адзіная фатаграфія ў публікацыі, подпіс пад якой змяшчае не толькі апісанне здымка, але і суб'ектыўнае меркаванне аўтара "вось да чаго прыйшлі пад бчб-сцягам"».
Аўтар петыцыі мяркуе, што скажэнне дакументальных доказаў у публікацыі зробленыя наўмысна, з мэтай стварыць устойлівыя негатыўныя асацыяцыі з бел-чырвона-белым сцягам, а подпіс пад здымкам з асабістымі меркаваннямі аўтара, накіраваныя выключна на тое, каб сфармаваць у чытача перакананне, якое прымяншае гонар і годнасць людзей і падзей, якія праходзілі ў нашай краіне пад бел-чырвона-белым сцягам.
«Такая публікацыя, у сукупнасці з наўмысна скажонымі дакументальнымі звесткамі (перайначанай фатаграфіі 1944 года), прымяншае наш гонар і годнасць у вачах навакольных, ганіць у вачах маладога пакалення нашы дасягненні ў гістарычным мінулым. А ваеннаабавязаных людзей, фактычна, адносіць да катэгорыі людзей, якія давалі прысягу на вернасць злачыннаму рэжыму».
Змяненне дакументальных фотаздымкаў і суб'ектыўнае меркаванне ў апісанні — гэта прамое парушэнне арт. 30¹ закона аб СМІ.  Аўтар петыцыі звяртаецца да Міністэрства інфармацыі з просьбай прыняць меры рэагавання ў дачыненні да ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсу «СБ. Беларусь сегодня», да аўтара публікацыі, абавязаць іх прынесці публічныя прабачэнні асобам, чые інтарэсы былі закрануты нядобрасумленным прадстаўленнем інфармацыі ў дадзенай публікацыі.
Падпісаць петыцыю можна тут.