Стала вядома, калі адбудзецца развітанне з Алесем Разанавым

Развітанне з Алесем Сцяпанавічам пачнецца а 12.30 у суботу, у мінскім саборы св. Пятра і Паўла на Нямізе.

Алесь Разанаў

Алесь Разанаў


Як паведамляе «Саюз беларускіх пісьменнікаў», развітанне са знакамітым паэтам адбудзецца паслязаўтра, 28 жніўня, а 12.30 у саборы св. Пятра і Паўла на Нямізе.
Нагадаем, трагічная навіна пра смерць Алеся Разанава стала вядомая сёння. Алесю Сцяпанавічу было 73 гады.