Супрацоўнікі «Нашай Нівы» застаюцца за кратамі праз 72 гадзіны пасля затрымання

Затрыманыя супрацоўнікі «Нашай Нівы» не выйшлі на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання, паведамляе выданне. Ні адвакатам, ні блізкім нічога не паведамілі.

img_6701.jpg


За кратамі застаюцца галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, рэдактар Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч і былы галоўны рэдактар выдання і галоўны рэдактар часопісаў «Наша гісторыя», «Дуда» і «Асцярожна: дзеці!» Андрэй Дынько. Іх падазраюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, піша REFORM.by.

Яны былі затрыманыя 8 ліпеня. У іх дома, у рэдакцыі выдання, у офісе бухгалтэрыі прайшлі ператрусы. Акрамя таго, Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта nn.by. затрыманых адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.

У Глыбокім і Докшыцах вызвалілі пяць чалавек, затрыманых адначасова з калегамі, 8 ліпеня, на 72 гадзіны як падазраваных па крымінальных справах.