Сушыла на балконе цішотку? — Штраф за пікет!

На 2900 рублёў — 100 базавых велічынб — аштрафавалі дзяўчыну за тое, што сушыла на балконе цішотку. Суд прызнаў гэта несанкцыянаваным пікетаваннем

Ілюстрцыйнае фота

Ілюстрцыйнае фота

У судзе Фрунзенскага раёна 26 ліпеня разгледзелі справу 31-гадовай Алесі Яначкінай, якую затрымалі напярэдадні дома, паведамляюць праваабаронцы. У Фрунзенскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Згодна з пратаколам, Алеся вывесіла на балконе белую цішотку з чырвонай паласой пасярэдзіне, якая, на думку міліцыянтаў, формаўтварала БЧБ-сцяг.

Паводле слоў Алесі, цішотка сохла на балконе некалькі дзён, а зняла яна яе адразу пасля заўвагі ўчастковага. Праз пару дзён па дзяўчыну прыйшоў міліцыянт і прапанаваў прайсці з ім на прафілактычную гутарку, пасля чаго яе затрымалі да наступнага дня.

У Алесі ёсць непаўналетняе дзіця, таму яе павінны былі вызваліць праз тры гадзіны. Сведка-міліцыянт на судзе нават забыўся, што менавіта ён затрымліваў дзяўчыну і складаў пратакол.

Суддзя Марыя Ярохіна прызнала Алесю вінаватай у пікетаванні і пакарала яе штрафам у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічынь).