Таццяну Вадалажскую перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна

Яна затрыманая на 10 сутак па крымінальнай справе.


Таццяна Валадажская — каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта». Сёння ў яе дома прайшоў ператрус. Пасля вобшуку яе затрымалі.

Па якой справе яна затрыманая, пакуль невядома.

Таксама сёння былі затрыманыя філосаф, палітолаг і метадолаг Уладзімір Мацкевіч і аналітык Улад Вялічка. Яны з’яўляюцца падазраванымі. У пастанове на ператрус у Вялічкі было пазначана аж 17 (!) артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ад «захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» да «ўгону аўтамабіля». У тым ліку там прысутнічаў арт. 189 «Абраза», які выключаны з новай рэдакцыі КК.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: