Тэлеграм-каналы Святланы Ціханоўскай і платформы ГОЛАС прызнаны «экстрэмісцкімі»

Тэлеграм-канал «Светлана Тихановская», дзе публікуюцца заявы палітыка і паведамленні пра яе дзейнасць, прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК, сцвярджаецца ў неафіцыйным канале гэтага падраздзялення.

twitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

twitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

Пасля рашэння суда канал Ціханоўскай будзе ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, распаўсюджванне яго матэрыялаў будзе карацца ў адпаведнасці з артыкулам 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Цяпер у канала Святланы Ціханоўскай 100 тыс. падпісчыкаў. Адзначым, падпіска на каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», па беларускім заканадаўстве не з'яўляецца каральнай дзеяй, па меншай меры на дадзены момант.
Таксама стала вядома, што «экстрэмісцкім» прызнаны тэлеграм-канал «ПЛАТФОРМА ГОЛОС|новости».
Паводле reform.by