«Туды, дзе сядзеў Вітольд Ашурак». Паўла Севярынца этапавалі ў Шклоў

Палітвязня і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца этапавалі ў шклоўскую калонію. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла яго жонка Вольга.

gi_28981_143084_big_1.jpeg

— Сёння этапавалі нашага дарагога Паўла, — напісала Вольга Севярынец. — Яго новае месца — гэта горад Шклоў, ІК-17, там, дзе сядзеў Вітальд Ашурак. Лісты цяпер трэба пісаць туды, бліжэйшыя два тыдні з пазнакай «Каранцін», пасля стане вядомы атрад. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д. 8. Нашаму тату Канстанціну Севярынцу ўсё яшчэ дрэнна (бацька Паўла Севярынца захварэў на ковід — НЧ), асабліва ноччу. Нам застаецца толькі маліцца за нашых родных і спадзявацца на Бога. Прашу ўзгадваць нашу сям'ю ў малітвах. На малюнку Францішак, гэты партрэт прыйшоў у апошнім лісце ад Пашы з Магілёва.

242168448_4116865471757235_4238837385620914215_n.jpg

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Ірына Ланчава асудзіла Паўла Севярынца па артыкуле аб «Арганізацыя масавых беспарадкаў» на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такі ж тэрмін атрымалі Яўген Афнагель і Андрэй Войніч. Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага пакаралі тэрмінам у 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.