Тыдзень пачынаецца з судоў: Новыя 15 сутак «Шэраму кату» і вялікія штрафы ўдзельнікам акцый за незалежнасць

Апошні тыдзень студзеня пачаўся з новых судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці.

sudy_barshchauski_sadouski.jpg

Каго судзяць 27 студзеня?
Мінск, суд Цэнтральнага раёнаУ 9.15 пачаўся суд над пісьменнікам Лявонам Баршчэўскім пач. 1 арт. 23.34 КаАП. У мінулы раз гэтую справу адправілі на дапрацоўку праз вялікую колькасць памылак у пратаколе. Зараз пратакол перапрацавалі і справу зноў перадалі ў суд. Суддзя — Іван Касцян. Працэс вёўся на беларуская мове. Сведкамі былі амапаўцы Сяргей Сенько і Віталь Мяжонны. У суд Баршчэўскі прынёс чатыры шапкі і запытаўся ў сведкаў, у якой ён быў? Пасля перапынку суддзя абвесціў вныік — 30 базавых велічныь штрафу (810 рублёў).
У той жа час распачаўся суд над мовазнаўцам, былым дэпутатам Пятром Садоўскім па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда за ўдзел у акцыі 7 снежня па дапрацаваным пратаколе); Разлядала справу суддзя Таццяна Акавітая. Пётр Садоўскі не прызнаў сваю віну. Спасылаўся на Канстытуцыю і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адначыў, што калі расарацоўвалі Канстытуцыю, ён прадстаўляў гэты Пакт перад Вярхоўным Саветам.
Па яго словах, 7 снежня ён на плошчы спяваў песню на словы Якуба Купалы "А ў бары, у бары тры дарожанькі". Ён адзначыў, што міліцыя сфабрыкавала пратакол супраць яго. "Ілжывы экспромт" — так назваў гэты пратакол Садоўскі.
Сведкамі па справе выступілі міліцыянты А. Кавальчук і В. Светкін. Апошні сказаў на судзе, што "Садоўскі выступаў пасродкам вымаўлення прамовы".
Вынік - штраф у 30 базавых велічныь (810 рублёў).
Мінск, суд Ленінскага раёна10.00 — Дзмітрый Казлоў (блогер "Шэры кот"), ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суд за акцыю ў Мінску 8 снежня. Суддзя Таццяна Шоцік. Сам Казлоў на пасяджэнні не з'явіўся, яго інтарэсы прадстаўляла адвакат. Яна заявіла адвод суддзі, але ён не быў задаволены.
Сведкамі выступілі міліцыянты Ціханаў Андрэй і Каранеўскі Дзітрый. Ціханаў адмаўляўся сказаць, як ён апазнаў Казлова, бо ў рапарце ўказана, што асобу вызначыў пазней, а у судзе ён сказаў, што пазнаў блогера адразу. Шмат на якія пытанні адказваў "Не памятаю". Каранеўскі паведаміў у судзе, што ведаў "Шэрага ката" як блогера, а пазней было вызначана, што гэта менавіта Казлоў. Ніхто з іх не змог назваць дзеянні ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, якія парушалі б грамадскі парадак, акрамя таго, што яны там проста знаходзіліся.
Адвакат у выступе звярнула ўвагу суда на тое, што Казлоў рэалізоўваў свае правы, гарантаваныя Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. А таксама на тое, якім чынам былі вынесеныя рашэнні на папярэдніх судовых паседжаннях (7 арыштаў). Але гэта ніяк не паўплывала на вынік суда — яшчэ 15 сутак арышту.
10.00 — Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Паўторнае пасяджэнне суда за ўдзел у акцыі 20 снежня. Суддзя - Аляксей Кісляк. Мікалай Статкевіч, як і ў папярэдні раз, на суд не прыйшоў, хоць яго "выклікалі і позвай, і смс". У судзе абвешчаны перапынак да высвятлення прычыны няяўкі асобы. Пасля паўтарагадзіннага перапынку пасяджэнне працягнулася, яго вырашылі правесці без Статкевіча. Апыталі сведку - старэйшага інспектара Івана Скараходава, які распавёў, што перадаваў позву з суд жонцы Статкевіча. Пасля гэтага суддзя Аляксей Кісляк вынес рашэнне — 50 базавых велічынь штрафу (1350 рублёў).
12.00 — Андрэй Кудзік, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суд за акцыю ў Мінску 8 снежня. Суддзя - Аляксей Кісляк. Андрэй Кудзік на пасяджэнне не прыехаў. Было прынята рашэнне разглядаць справу ў яго адсутнасць. Сведка амапавец Ціханаў заявіў, што пазнаў Кудзіка, ён падчас акцыі "выкрыкваў лозунгі "Верым, можам, пераможам", "Ганьба" і г.д. Наступны сведка - Дзмітрый Каранеўскі - пацвердзіў словы папярэдняга амапаўца. Вынік — 40 базавых велічынь (1080 рублёў).
Мінск, суд Партызанскага раёна11.00 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 8 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак. Сіўчык у чарговы раз не прыйшоў на суд (бо знаходзіца за мяжой) і пасяджэнне з чарговы раз перанеслі. На гэты раз на 10.30 трэцяга лютага.
Мінск, суд Першамайскага раёна11.00 — Дзіяна Серадзюк, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня ў Мінску). Суддзя - Максім Трусевіч. Вынік — 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
Гомель, суд Чыгуначнага раёна16.30 — Барыс Анікееў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). 
spring96.org