У адным з цэхаў «Гродна Азота» — зноў пазапланавае прыпыненне

На «Гродна Азоце» 4 жніўня адбылося пазапланавае прыпыненне аддзялення цэха азотнай кіслаты АКіКАС, паведамляюць на прадпрыемстве. Цяпер на заводзе высвятляюць, што паслужыла прычынай гэтага інцыдэнту.

grodno_3.jpg


Пазапланавае прыпыненне аддзялення азотнай кіслаты цэха АКіКАС адбылося каля 15.00. На прадпрыемстве папярэджваюць, што праз гэта можа назірацца дым жоўтага колеру, піша zerkalo.io.

«Дадзеная аперацыя суправаджаецца кароткачасовым павелічэннем ўтрымання NOx у адыходзячых газах. Аксід азоту (IV), які ўваходзіць у склад NOx, надае адыходзячым газам характэрнае чырвона-бурае адценне», — распавядаюць на заводзе і дадаюць, што пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.

Выпуск прадукцыі праз інцыдэнт не спынялі, удакладнілі на заводзе.

Нагадаем, 7 ліпеня на «Гродна Азоце» пазапланава спыняўся цэх АКіКАС.