У Беларусі можа з'явіцца амерыканская вакцына Pfizer

Пакуль у Беларусі даступны толькі кітайская і расійская вакцыны.

3_392.jpg

Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць закупу 100 тысяч дозаў амерыканскай вакцыны Pfizer.
Але ёсць нюанс: у ведамстве хочуць быць перакананымі, што ў Беларусі знойдзецца столькі ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай. Якім чынам чыноўнікі плануюць высветліць попыт на Pfizer, не ўдакладняецца.
Цяпер ў Беларусі можна прышчапіцца двума вакцынамі: расійскай «Спутник V» і кітайскай Sinopharm. У жніўні галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка заявіў, што Беларусь у будучыні будзе разлічваць на разнастайнасць вакцынаў ад COVID-19.