У Беларусі выяўлена 967 новых выпадкаў COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку па стане на 4 жніўня. У краіне, паводле звестак ведамства, поўны курс вакцынацыі прайшлі 1,016 млн. чалавек. Першую прышчэпку зрабілі 1,4 млн. чалавек.

evohc_pxcaeawzp.jpg


За суткі выяўлены 967 новых пацыентаў з COVID-19. Агульная колькасць выпадкаў з пачатку пандэміі ўжо складае 449 302, піша REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1037 пацыентаў. Усяго ж ачунялымі лічацца 443 417 чалавек.

Яшчэ 11 чалавек памерлі за суткі з выяўленай каронавірусной інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 3494 смяротныя зыходы.

У краіне за суткі зрабілі 21 459 тэстаў, а за ўвесь час праведзена ўжо 7,35 млн. аналізаў.