У Беларусі за суткі выяўлена 525 выпадкаў COVID-19

За суткі ў краіне былі зарэгістраваныя 525 новых пацыентаў з каронавірусам. Агульная колькасць захварэлых з пачатку эпідэміі складае 441 881 чалавек.

koronavirus_5.jpg


Выпісаныя 468 пацыентаў, ачунялымі за ўвесь час пандэміі лічацца 435 842 чалавекі, паведамляе REFORM.by.

Яшчэ 10 чалавек памерлі за суткі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж колькасць ахвяр ужо складае 3 413 чалавек.

У краіне зрабілі за суткі 6 352 тэстаў, а за ўвесь час — ужо 7,22 млн.

Першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі 1,34 млн. чалавек, з якіх 875,9 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.