Закрыццё карпункта «Еўрарадыё»: што далей? (дапоўнена)

Улады закрылі карэспандэнцкі пункт «Еўрарадыё» ў Беларусі. Пастанова Савета міністраў пра гэта зарэгістраваная 5 ліпеня на Нацыянальным прававым партале.

photo_2021_07_05_14_13_11.jpg

Сайт «Еўрарадыё» ў Беларусі заблакаваны са жніўня 2020 года, карэспандэнтаў пазбавілі акрэдытацыі.
«Еўрапейскае радыё для Беларусі» — гэта міжнародная радыёстанцыя, якая прадастаўляе грамадзянам Беларусі незалежныя навіны, інфармацыю і забавы, запушчаная 26 лютага 2006 года.
«Закрыццё карпункта Еўрарадыё у Беларусі — гэта, найхутчэй, адна з частак адказу беларускіх улад на санкцыі з боку Еўрасаюза, — пракаментавала сітуацыю «Еўрарадыё». — Мы афіцыйна працавалі ў Мінску 11 гадоў. Тое, што ўрад закрывае карпункт менавіта цяпер, пасля ўвядзення "чацвёртага пакета" і сектаральных санкцый, гэта наўрад ці супадзенне.
Вядома, гэта паўплывае на нашу працу. Але не спыніць нас. З лета не працуе наш сайт euroradio.fm, з восені нашы карэспандэнты не могуць атрымаць у МЗС акрэдытацыі. Але мы працягвалі працаваць. І закрыццё карпункта прынцыпова сітуацыю не змяняе.
Мы чакалі такога павароту падзей і рыхтаваліся. Не можам сказаць, што былі да канца гатовыя, але план ёсць, і не адзін.

photo_2021_07_05_14_13_11.jpg


Натуральна, вельмі шкада, што гэта адбываецца. Не будзем геройстваваць і казаць, што "Еўрарадыё" сыходзіць у партызаны. Але ў нас ёсць офіс у Варшаве, які беларускія ўлады закрыць не могуць.
Нішто не мусіць стаяць паміж беларусамі і праўдай. Мы разам! Жыве Беларусь!»