У Брэсце адбудуцца чарговыя працэсы па «карагоднай справе»

23 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну пачнуць судзіць яшчэ 12 чалавек.
23 ліпеня ў Брэсце адбудуцца чарговыя працэсы па «карагоднай справе». У судзе Ленінскага раёну пачнуць судзіць яшчэ 12 чалавек (гэта шостая група): Арцём Ласкі, Віктар Астрошка, Юрый Сацюк, Ігар Сямыкін, Таццяна Рагачэўская, Арцём Тарасюк, Глеб Нікановіч, Аляксандр Жук, Ілля Ягораў, Канстанцін Свідуновіч, Кацярына Бровач і Сяргей Канановіч.

Працэс будзе весці Дзмітрый Куроўскіх, які раней не разглядаў крымінальныя палітычныя справы, але шмат разоў разглядаў адміністратыўныя (у тым ліку ў дачыненні журналістаў «Белсату»).

Тым часам 26 ліпеня пачнуць судзіць сёмую групу, таксама 12 чалавек. Гэта Наталля Шыла, Андрэй Касцюк, Уладзімір Макарэвіч, Юлія і Ігар Лаптановічы, Таццяна і Аляксей Біруковы, Арцём Андрасюк, Дар'я Дзям'янка, Канстанцін Пяцінкін, Сяргей Дзягцярыка, Андрэй Парфеевец.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: