У цэнтры Гродна знайшлі габрэйскі скарб часоў Другой сусветнай

Падчас будаўнічых работ у доме № 3 на вуліцы 2-й Рабочай на гарышчы будаўнікі знайшлі схаваную скрыначку ад тытуню. У ёй — ўпрыгажэнні, манеты, у тым ліку старадаўнія, каронкі і некалькі кавалкаў паперы.

yaureyski_skarb_01.jpg


Верагодна, каштоўнасці схавалі габрэі перад ліквідацыяй гета.
Скарб знайшоў будаўнік Уладзімір Стракович.
— Я здымаў мауэрлат [элемент сістэмы даху - рэд.]. Калі ўздымаў пэўныя часткі, то ўбачыў скрынку. Спачатку не надаў ёй значэння, а пасля прыгледзеўся і адкрыў. А там золата: розныя манеты, ланцужкі, пярсцёнкі і іншае. Я быў у шоку.
Начальства выклікала прадстаўнікоў гісторыка-археалагічнага музея і міліцыю. Па першых ацэнках супрацоўнікаў музея, знойдзены скарб з'яўляецца каштоўным. Верагодней за ўсё, яго схавалі гарадзенскія габрэі падчас нямецкай акупацыі 1941-1943 гг.


«Жартавалі, што знойдзеш што-небудзь»


Пасля рэканструкцыі ў доме размясціцца медыцынскі цэнтр.

yaureyski_skarb_04.jpg


Алег Разін, уласнік будынка:
«Калі мы куплялі гэты закінуты дом, то ведалі, што ён незвычайны і мае сваю гісторыю. Спачатку, у 1894 годзе, гэта была аднапавярховая пабудова, а пасля вялікага пажару ўладальнік дабудаваў яшчэ адзін паверх. Пры куплі мы з калегамі жартавалі, што калі будзем яго разбіраць, то абавязкова нешта знойдзем. І бачыце як атрымалася».


Будынак, дзе знайшлі скарб, быў пабудаваны ў 1894 годзе, уладальнікам яго быў габрэй Хаім. Падчас Другой сусветнай вайны гэты дом знаходзіўся на тэрыторыі гродзенскага гета.

hrodna.life