У фотакора НЧ Дзмітрыя Дзмітрыева адбыўся ператрус. Сам ён на волі

Увечары 19 кастрычніка ў фотакарэспандэнта «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева прайшоў ператрус. Сілавікі забралі ўсю тэхніку. 

Дзмітрый у скверы на Акрэсціна. У чаканні чаргі за рэчамі. Жнівень 2020-га

Дзмітрый у скверы на Акрэсціна. У чаканні чаргі за рэчамі. Жнівень 2020-га

Як распавёў наш калега, падставай для ператрусу стала справа аб пагрозах намесніку начальніка Савецкага РУУС. Год таму падчас чарговых "сутак" на Акрэсціна Дзмітрыя па ёй дапытваў КДБ.