У Крычаве паўторна затрымалі журналіста Няроўнага, якога адпусціў суддзя

Сёння над журналістам мусіў працягнуцца суд «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша MAYDAY.

Сяргей Няроўны

Сяргей Няроўны


Пратакол на яго склалі за тое, што ён паставіў лайк старонцы TUT.ВY у Facebook. Яго павінны былі асудзіць яшчэ 18 кастрычніка, але суддзя суда Крычаўскага раёна Азаранка зрабіў перапынак.
20 кастрычніка ён пастанавіў адправіць матэрыялы справы на дапрацоўку. Але на выхадзе з суда Сяргея Няроўнага затрымалі ўжо паводле новай адміністрацыйнай справы і адправілі ў ІЧУ да суда.
У чым цяпер вінавацяць журналіста — невядома.
Нагадаем, што пасля затрымання ў кватэры Няроўнага прайшоў ператрус, сілавікі забралі камп’ютарную тэхніку.