У Мінску міліцыянера збівалі металічным ланцугом

У Мінску напалі на міліцыянера і збілі яго металічным ланцугом, паведамляе «Еўрарадыё».

u1j1zvsjmsdvepqbkmda.jpg


У Мінску напалі на міліцыянера. Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнік Дэпартамента аховы, які не быў на службе, стаў сведкам канфлікту двух мужчын у двары дома па праспекце Незалежнасці. Адзін з іх, 36-гадовы мінчук, быў з сабакам. Ён спачатку пагражаў міліцыянеру, а пасля стаў наносіць яму ўдары металічным нашыйнікам-ланцугом.
Зламысніка ўдалося затрымаць, толькі калі з'явілася падмацаванне. У яго крыві зафіксавалі 1,8 праміле. Распачата крымінальная справа.