У Мінску затрыманы яшчэ адзін сябра Каардынацыйнай рады

У Мінску затрыманы сябра Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Мікалай Шыбека, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў.

Мікалай Шыбека

Мікалай Шыбека


Дома ў Шыбекі прайшоў ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук і тэлефоны. Паводле слоў яго дзяўчыны, цяпер Мікалай дастаўлены ў КДБ.
Каардынацыйную раду стварылі пасля выбараў прыхільнікі кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Рада заклікала да шырокага грамадскага дыялогу, у тым ліку да правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў. Беларускія ўлады прызналі яе неканстытуцыйнай.
У жніўні мінулага года Генпракуратура распачала крымінальную справу ў сувязі са стварэннем Каардынацыйнай рады. У верасні 2021 года сябры прэзідыума КР Максім Знак і Марыя Калеснікава былі асуджаныя на 10 і 11 гадоў пазбаўлення волі.