У Нідэрландах выдадзена кніга для дзяцей прысвечаная беларускай міфалогіі

«Духі заўсёды побач» — такое дзіцячае выданне з’явілася ў Нідэрландах.

pan_book1.jpg

Аўтарка — беларуска Таццяна ван дэн Брынк. Расповед прысвечаны 13 Духам-нячысцікам з беларускай міфалогіі і з’яўляецца першай з серыі 13, — адзначыла сама творца:
«У беларускім выдавецтве вельмі мала кніг, якія не толькі распавядаюць пра міфалогію, але яшчэ і дадаюць міфалогію на іншых мовах. Чаму гэта важна? Я лічу, што не толькі беларускія дзеткі павінны ведаць міфалогію, але і ў Еўропе, і ў іншых краінах вельмі цікавяцца і беларускай, і славянскай міфалогіяй».
Як адзначыла Таццяна ван дэн Брынк, замовіць кнігу можна фактычна з усіх краін свету. Дастаткова зайсці на старонку выдавецтва.
Радыё Рацыя