У цэнтры Мінска прадаюцца вульгарныя майкі з подпісам "Халакост"

Невялікі павільён у адным з гандлёвых цэнтраў у Мінску, які прапануе паслугі нанясення малюнкаў і надпісаў на адзенне, кубкі і іншыя тавары, рэкламуе свае паслугі пры дапамозе вельмі скандальных прынтаў. Майку з надпісам, дзе абыгрываецца лагатып і назва фірмы Lacoste, выявіла ў цэнтры Мінска культуролаг і літаратар Юлія Чарняўская.

Адзін з чытачоў Юліі Чарняўскай у Facebook, блогер Марк Бернштэйн вырашыў праверыць, ці няма ў гэтым якой-небудзь памылкі.

12687887_1116853441659343_67318346445685186_n.jpg


12705709_1116853484992672_3788652371798043359_n.jpg


«Так, на цокальным паверсе гандлёвага цэнтра на Нямізе, 3 я знайшоў гэтую крамку. Спярша я гэтую майку не заўважыў, нават падумаў, што яе прыбралі. Але потым знайшоў на вітрыне. Яна вельмі маленькая, выкарыстоўваецца ў якасці рэкламнага ўзору. Але калі вы вылучыце гэты ўзор, вам гэты прынт нанясуць на майку любога памеру», — распавёў ён TUT.BY.
Паводле яго слоў, ён не стаў удакладняць ў прадаўца, ці ведае яна, што такое Халакост, і проста пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапаноў.
Блогер лічыць, што гэта наўрадці ўладальнікі крамы з'яўляюцца антысемітамі, хутчэй — невукамі.
«Мабыць, у іх багатая калекцыя малюнкаў, і ў ёй ёсць гэты прынт», — выказаў меркаванне ён.
Тым не менш Марк Бернштэйн перакананы, што падобнае невуцтва трэба караць — калі не прымусовым вывучэннем гісторыі, то усеагульным асуджэннем.
Халакост - масавае знішчэнне нацыстамі еўрапейскіх габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Толькі ў Беларусі ў 1941-1945 гадах загінула 983 тысячы габрэяў.
Фотаздымкі з Фэйсбука Юліі Чарняўскай.