У шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы

Надзвычайнае здарэнне адбылося на глыбіні 420 метраў з-за рэзкага выдзялення метану.



shahtery.jpg

kp.by

2 лістапада на шахце “Беларуськалія” адбылося надзвычанае здарэнне. На глыбіні 420 метраў выконваліся работы па ўмацаванню горнай выпрацоўкі. Праз раптоўнае ўзмоцненае вылучэнне газу канцэнтрацыя пароў метану ў паветры складала больш за 10% (дапушчальная норма канцэнтрацыі — 1%). У выніку гэтага загінуў мужчына, які працаваў крапільшчыкам 5-га падземнага горнага ўчастка 3-га рудаўпраўлення прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МНС.

Гэта не першае здарэнне на "Беларуськаліі" за апошні час. Літаральна 26 кастрычніка на чацвёртым рудаўпраўленні "Беларуськалія" абрынуліся металаканструкцыі канвеернай галерыі; тады, на шчасце, абышлося без ахвяраў.