Уладзімір Зяленскі трымае на кантролі расследаванне смерці Віталя Шышова

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі трымае на кантролі ход расследавання гібелі грамадзяніна Беларусі, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Беларускі дом ва Украіне» Віталя Шышова ў Кіеве, піша «Інтэрфакс».

756260961974034.jpg

«Мы старанна сочым за высновамі паліцыі, прэзідэнт, вядома ж, трымае гэтую справу на кантролі», — паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Сяргей Нікіфараў на брыфінгу ў аўторак.

Як паведамлялася, Шышоў знік у панядзелак у Кіеве і быў знойдзены павешаным у аўторак у адным з кіеўскіх паркаў недалёка ад месца яго пражывання. Паліцыя пачала крымінальную вытворчасць па арт.115 КК («Наўмыснае забойства») і будзе правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскіраванае пад суіцыд.