Вынікі галасавання на «Еўрабачанні»: беларускае журы за Швецыю, гледачы за Расію

Сталі вядомыя поўныя вынікі галасавання прафесійных журы і тэлегледачоў у фінале «Еўрабачання-2015».



eurovision_20151.jpg

Беларускае журы аддала першынство Швецыі, якая, зрэшты, у выніку і перамагла ў конкурсе. За скандынаўскую краіну прагаласавалі саліст гурта «Дразды» Віталь Карпанаў і дызайнер Аксана Арцюшэўская. Спявачка Іскуі Абалян і топ-менеджарка БТ Наталля Марынава падтрымалі Расію, а спявак Аляксей Грос даў максімальны бал Аўстраліі.

Такім чынам, дзясятка найлепшых ад беларускага журы:


1. Швецыя
2. Расія
3. Аўстралія
4. Бельгія
5. Арменія
6. Латвія
7. Ізраіль
8. Кіпр
9. Эстонія
10. Велікабрытанія

Адначасова галасавалі тэлегледачы. Яны аддалі свае галасы наступным краінам:


1. Расія
2. Эстонія
3. Бельгія
4. Італія
5. Швецыя
6. Латвія
7. Грузія
8. Аўстралія
9. Арменія
10. Азербайджан
* * *
І журы, і гледачы сінхронна падтрымалі 7 з 10 краінаў. Галасы былі аб'яднаныя ў прапорцыя 50:50.

У выніку балы ад Беларусі дасталіся наступным краінам:


Расія 12
Швецыя 10
Бельгія 8
Эстонія 7
Аўстралія 6
Латвія 5
Арменія 4
Грузія 3
Ізраіль 2
Італія 1
* * *
nn.by