«З панядзелка ўсё, зачыняемся». Паліклінікі Мінска спыняюць планавы прыём

Прычына — каронавірус.

Мінск-Навіны. Фота мае ілюстратыўны характар.

Мінск-Навіны. Фота мае ілюстратыўны характар.

Тэлеграм-канал, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, апублікаваў загад Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама аб спыненні аказання планавай медыцынскай дапамогі ў паліклініках горада з сённяшняга дня, 4 снежня. У некалькіх паліклініках Менска The Village пацвердзілі гэтую інфармацыю.

У 3-й і 8-й паліклініках сказалі, што сёння — апошні дзень, калі можна запісацца да спецыялістаў, а «з панядзелка ўсё, закрываемся». З панядзелка запісу і талонаў да ўрачоў больш не будзе, паліклінікі будуць аказваць толькі экстранную дапамогу. Мы пацікавіліся, ці ёсць інфармацыя пра тое, як доўга яны будуць працаваць у такім фармаце, у 8-й паліклініцы адказалі: «Ну вы ж сітуацыю ў краіне ведаеце? Не ведаем [як надоўга]».

Таксама з сённяшняга дня выклікі лекара на дом для дарослых будуць прымаць да 18:00.

a_3.jpg
b_4.jpg
s_2.jpg