З верасня ў школы вернуцца «ваенрукі». Яны будуць вучыць «Радзіму любіць»

З 1 верасня ў школах уводзіцца пасада кіраўніка вайскова-патрыятычнага выхавання. «Усяго каля двух тысяч ставак», — паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Па словах Карпенкі, у свой час трансфармацыі ў сістэме адукацыі прывялі да таго, што яна пачала ператварацца ў сферу паслуг. Але ў нашай дзяржаве гэта, перш за ўсё, інстытут сацыялізацыі, і выхаваўчая праца павінна быць укаранёна ў навучальны працэс.

Улады распрацавалі праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва і ствараюць Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання.

Міністар абароны Віктар Хрэнін прапанаваў, каб школьнікаў таксама вучылі кадравыя вайскоўцы. «Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой абавязак перад Айчынай і не думала, што служба ў войску — гэта страта часу», — сказаў Хрэнін.

Паводле Радыё Свабода, Наша Ніва