За «жарт» пра бомбу ў інтэрнаце затрымалі брэсцкага студэнта

Хлопец пакінуў у каментарах да стрыму на Ютубе паведамленне, што інтэрнат замініраваны, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа МУС

Скрыншот з відэа МУС


Жартаўніка знайшлі праз гадзіну. Здарэнне адбылося ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Падчас навучальнага стрыму невядомы ў стужцы каментароў паведаміў пра выбуховую прыладу ў інтэрнаце, дзе праходзіла мерапрыемства.
На месца выбылі экстраныя службы. Былі прынятыя неабходныя меры бяспекі. Паведамленне пра небяспеку аказалася лжывым.
На працягу гадзіны аператыўнікі абласнога ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці выйшлі на аўтара допіса. Высветлілася, што пажартаваць такім чынам вырашыў 21-гадовы чацвёртакурснік гэтага ж універсітэта.
Брэстаўчаніна затрымалі. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.