Залевы ў Беларусі: У Гродне вуліцы сышлі пад ваду, у Добрушы размыла набярэжную

У Гродна днём, 4 ліпеня, прайшоў моцны дождж. Некалькі вуліц затапіла, пад вадой апынуліся таксама машыны і гарадскі транспарт.

Фота TUT.BY

Фота TUT.BY


Затопленым аказаўся не толькі цэнтр горада, але і вуліцы Савецкая, Віленская, Белуша, Крэмко, а таксама праспект Касманаўтаў. Чытачы паведамляюць, што вада стаяла нават на Старым мосце, а дарога да вёскі Навінкі ператварылася ў раку з бруду, перадае Еўрарадыё.

У сацсетках людзі абураюцца, што вуліцы, якія апынуліся пад вадой, рамантавалі з заменай камунікацый усяго год-два таму.

TUT.BY дадае, што пацярпела ад магутнага патоку вады і новая дарога ў мікрараёне Зарыца. Дасталася і ўчастку новай аб'язной дарогі, які яшчэ нават афіцыйна не адкрылі, але рух па ім дазволілі ў мінулую пятніцу. 

Участак кальца каля мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі ў бок мікрараёна Вішнеўца затапіла мацней за ўсё. У велізарнай лужыне на кальцы заглух BMW, паведамляе autogrodno.by. Дзяўчына-пасажыр выбіралася з машыны праз акно.

А ўвечары 3 ліпеня лівень і град абрынуўся на Добруш. Залева размыла ўчастак берага ракі.

Фота Привет, сей час | Добруш

Фота Привет, сей час | Добруш


Частка бетонных пліт і агароджы набярэжнай падмыла і яны абрынуліся. Затопленая тэрыторыя дзіцячага садка «Алеся». А на вуліцы Гагарына ў раённым цэнтры моцны вецер перакуліў рэкламны шчыт.