Жанчыну, асуджаную за вясёлы смайлік, зноў чакае суд па заяве таго ж міліцыянера

У Івацэвічах маці-адзіночку, асуджаную летам за вясёлы смайлік на 2 гады "хатняй хіміі", зноў чакае суд па заяве таго ж міліцыянера, піша Еўрарадыё.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Раней сілавіка абурыў каментар у тэлеграм-чаце пад яго фота (былі выкарыстаны тры эмоджы з гаўняшкай). Гэта палічылі "абразай прадстаўніка ўлады", 33-гадовая жанчына павінна выплаціць міліцыянеру 2 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі.
Новую крымінальную справу распачалі па тым жа артыкуле за чарговы каментар жанчыны. Яна пракаментавала прысуд і напісала, што міліцыянер "абас*ся і зганьбіўся". Той зноў пабачыў абразу і напісаў заяву.
Жыхарка Івацэвічаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.