Затрыманы інжынер-канструктар «Нафтана» Аляксандр Балонкін

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Аляксандра затрымалі прыкладна ў 13:00 пасля ператрусу на працоўным месцы.

photo_2021_09_27_17_12_28.jpg

Ён з'яўляецца намеснікам старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».

Нагадаем, на працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 (здрада дзяржаве).
26 верасня па АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых. У эфіры заявілі, што 21 верасня арганізацыя "Рабочы рух" была прызнана экстрэмісцкай. Таксама па АНТ паведамілі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання — арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. У адносінах да некаторых затрыманых ідзе гаворка і пра іншыя артыкулы, напрыклад, арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).


Паводле інфармацыі праваабаронцаў, спіс затрыманых да сённяшняга дня выглядаў так:


Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ; Андрэй Пагерыла, былы слесар-рамонтнік цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ; Уладзімір Жураўка, былы аператар ДПУ цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ; Андрэй Башан, супрацоўнік цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ; Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно» (які ўваходзіць у склад «Гродна Азоту»), намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту»; Вадзім Яфіменка (супрацоўнік «Хімвалакно»); Дзмітрый Елісееў (супрацоўнік БМЗ, гомельскае СІЗА №3); Святлана Зыль (былая супрацоўніца БМЗ, гомельскае СІЗА №3); Аляксандр Гашнікаў (супрацоўнік БМЗ, СІЗА КДБ); Сяргей Дзюба (БелЧыгунка, СІЗА КДБ); Максім Саковіч (старшы энэргадыспетчар БелЧыгункі, СІЗА КДБ); Ганна Аблаб (БелЧыгунка, СІЗА КДБ);Аляксандр Капшуль (былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», заводу «Палімір», СІЗА КДБ).
Верагодна, імя Аляксандра Балонкіна таксама ўвойдзе ў гэты спіс.