Зноў больш за дзве тысячы захварэлых. Мінздароўя агучыла сутачную статыстыку па каронавірусе

Міністэрства аховы здароўя аб'явіла пра 2068 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 570 006 інфікаваных.

56988db_6a4cac1_15d1026_2999cd8_2b0de65_covid.jpg

З учорашняга дня выпісаныя 1917 пацыентаў. Усяго ачунялі 543 072 пацыента з пацверджаным дыягназам.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 4386 пацыентаў з каронавірусам. З іх за суткі памерлі 17 чалавек.

Усяго праведзена 9 076 450 тэстаў. З учорашняга дня выканана 42 303 даследаванні.