Зноў рэкордныя лічбы. Мінздароўя агучыла апошнія даныя па каронавірусе

У Беларусі зноў максімальны сутачны прырост захварэлых каронавірусам за ўсю пандэмію. За мінулыя суткі ў краіне выявілі 1986 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

755861761112060.jpg

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 514 446 чалавек (+1968 за суткі) са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 501 659 пацыентаў (+1608 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3991 пацыент з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх 13 — за апошнія суткі.

Учора было выяўлена 1979 пацыентаў з каронавірусам. Гэта быў абсалютны антырэкорд за ўсю пандэмію. Да гэтага максімальную колькасць была выяўлена 12 снежня 2020 года — 1975 чалавек.