Жонцы Рыгора Барадуліна неабходная дапамога

У Валянціны Міхайлаўны Барадулінай, жонкі Рыгора Барадуліна, склалася непрыемная сітуацыя — адключылі святло і ўжо тыдзень яна сядзіць у цемры, паведаміў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка. Цяпер жанчыне неабходная дапамога, каб выбрацца з непрыемнай сітуацыі.

ryhor.jpg

Па словах Лабадзенкі, у Валянціны Міхайлаўны размарозілася лядоўня і не працуе электрычная пліта. На дадзены момант ёй дапамагаюць у гатаванні ежы, але запазычанасць за электрычнасць у памеры 917 рублёў трэба неяк ліквідаваць. Зараз прадпрымаюцца захады, каб нармалізаваць сітуацыю з энергазбытам, але сродкі па-ранейшаму неабходныя.
«Я не хацеў бы зараз публічна абмяркоўваць, чаму гэтая сітуацыя ўзнікла, хто вінаваты, куды глядзяць сваякі і г.д. прашу ўстрымацца ад пустых каментароў на гэтую тэму. Валянціна Міхайлаўна — чалавек, у многім дзякуючы якому Рыгор Барадулін стаў тым, кім стаў. Зараз зразумела адно — трэба аператыўна ёй дапамагчы», — адзначыў Глеб Лабадзенка ў сваім допісе.
Дадатковую інфармацыю наконт неабходнай дапамогі можна атрымаць у Ella Olina ў фэйсбуку.
Таксама можна аплаціць праз АРІП (без увядзення паказанняў) па такой схеме: Выбіраеце Сістэму «Разлік» (АРІП)—Камунальныя плацяжы—Электра-цеплазабеспячэнне — Мінск — Мінскае МРО—Эл. энергія (плацёж без базы) — увесці асабісты рахунак 451831132 — праверце дадзеныя абанента — увесці суму — аплаціць.
«Не бойцеся, што мы разам аплоцім лішняга, наперад. улічваючы сітуацыю, гэта будзе нават лепей» — паведаміў Лабадзенка.