Жонка Аляксандра Васілевіча выпусціла кнігу казак палітвязня, якія ён піша з турмы для дачкі

«Папа и пингвин» — кніга з дзевяццю казкамі палітзняволенага Аляксандра Васілевіча, якія ён піша з турмы для сваёй дачкі. Яе сёння прэзентавала ў якасці падарунка жонка палітвязня Надзея Зелянкова.



«Саша просіць прабачэння, што не пазітыўныя апошнія, кажа, што адчувае недахоп стасункаў з людзьмі, у якіх справы добра», — напісала Надзея Зелянкова ў фэйсбуку.

Кнігу можна самастойна раздрукаваць у зручным фармаце.

Бізнесмен, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і «The Village-Беларусь», уладальнік агенцтва «Vondel / Hepta» і прасторы «Галерэя Ў» Аляксандр Васілевіч быў затрыманы 28 жніўня 2020 года. Чацвёртага верасня Васілевічу было прад'яўленае абвінавачанне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад'яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка Васілевіча Надзея Зелянкова. Пакуль Аляксандр знаходзіўся пад вартай, 2 снежня 2020 года, у іх нарадзілася дачка Уршуля.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Аляксандру Анатольевічу Васілевічу.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: