Журналіста «МБХ медыя» дэпартавалі з Беларусі пасля 15 сутак арышту

Журналіст "МБХ медыя" Раман Папкоў вымушаны быў з'ехаць з Беларусі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

mbk-news.appspot.com

mbk-news.appspot.com


— У беларускіх уладаў вельмі простая фармулёўка, якая тлумачыць маё гвалтоўнае выпілоўванне з краіны: "дэпартацыя ў інтарэсах грамадскай бяспекі". Вымушаная была з'ехаць разам са мной і мая жонка, журналіст Алена Бароўская — у яе таксама была рэальная пагроза арышту, дакументы на адміністрацыйнае затрыманне ўжо рыхтаваліся, — напісаў Папкоў.
Журналіст абяцае пазней больш падрабязна распавесці пра 15 сутак свайго арышту і аб тым, з кім яму давялося сядзець на Акрэсціна.


Папкова, нагадаем, затрымалі 7 лістапада падчас традыцыйнага суботняга жаночага "дэмаршу" з кветкамі. Суд Маскоўскага раёна пакараў яго 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за "ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі".
Паводле news.tut.by