Журналісты знайшлі ў Растове падпольны шпіталь для баевікоў з Данбаса

У Расіі праходзяць рэабілітацыю пакалечаныя баевікі з Данбаса, паведамляе УНІАН.



1401881595_6360.jpg

Карэспандэнт The New Times адшукаў прыватны шпіталь у Растове, дзе праходзяць рэабілітацыю баевікі, якія страцілі канечнасці ў баях на Данбасе.

Як піша выданне, аб тым, што ў Растове праходзяць рэабілітацыю дзясяткі параненых на ўкраінскіх франтах, чуткі хадзілі даўно. Заставалася толькі чакаць, калі хто-небудзь загаворыць. Так яно і выйшла. Жыхары ціхага квартала ў гістарычнай часткі горада ўсю зіму назіралі за падазроным асабняком, каля якога раз-пораз паркаваліся рэанімабілі з украінскімі нумарамі і пазадарожнікі. А вясной па наваколлі сталі блукаць "хмурныя мужыкі" — хто без нагі, хто без рукі.

"Дом не адрозніць ад дзясяткаў такіх жа ў акрузе: тры паверхі чырвонай цэглы, пластыкавыя вокны. Гэта і ёсць падпольны рэабілітацыйны цэнтр для пацярпелых у баявых дзеяннях. У асноўным сюды дастаўляюць тых, хто пазбавіўся канечнасцяў. І ў асноўным — украінцаў", — паведамляе журналіст.

"На пытанне ... як наогул адбываецца гэты працэс — ператварэнне электрыка ў баявую адзінку, — адказу няма. Як у кіно: сядзеў, глядзеў па тэлевізары "фашыстаў", ачнуўся — на вайне", — робіць выснову журналіст пасля размовы з адным з пакалечаных баявікоў.