Жыбартоўшчына: гістарычная сядзіба Дамейкаў гіне незваротна!?

Гістарычная сядзіба ў Жыбартоўшчыне, што пры самым раённым цэнтры Дзятлава, імкліва разбураецца, вельмі верагодна, што хутка ад яе застануцца толькі падмуркі. З гэтай мясцовасцю звязана асоба філамата, выдатнага навукоўца, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Чылі Ігната Дамейкі.

Так выглядала сядзіба 15 год таму

Так выглядала сядзіба 15 год таму


Тут у сядзібе роднага дзядзькі прайшло яго дзяцінства. Пазней жа ў сядзібе жыў Леан Дамейка, яго пляменнік, удзельнік паўстання 1863 году. На сьцяне ўмуравана таблічка з напісам «Тут у 1884-88 гады жыў вядомы ў свеце вучоны, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка». Сядзіба, якой фактычна 200 гадоў (на адным з кутніх камянёў падмурку выбіты старадаўні напіс «1819. R Ignacy DOMEYKO»), зараз знаходіцца проста ў гаротным, скрайне занядбаным стане.

zybartouszczy_670x469.jpg


Праблема ў тым, што рознае гарадзенскае абласное і дзятлаўскае раённае начальства цягам многіх дзесяцігоддзяў так і не парупілася, каб занесці гэты будынак у рэестр тых, якія складаюць нацыянальную архітэктурную, гісторыка-культурную спадчыну і адпаведна ахоўваюцца дзяржавай.

dsc_0481_670x447.jpg


Доўгі час у сядзібе месціўся адзін з раённых шпіталяў. Спакваля будынак разбураўся, а ніхто і ня думаў яго рамантаваць. Урэшце пару гадоў таму абрынуўся дах і сядзіба стала зусім непрыдатнай для выкарыстання. Цяпер тэрыторыю сядзібы выкупіў прыватнік, які вядзе на ёй іншае будаўніцтва. Сродкаў жа на аднаўленне старадаўняга будынку, які патрабуе значных капіталаўкладанняў, у яго канешне няма. Спробы ж грамадскасці прыцягнуць увагу ўладаў да жахлівага стану гістарычнага будынку пакуль што марныя.


Так выглядае сядзіба зараз

Так выглядае сядзіба зараз



Паводле racyja.com