Жыхары мінскага раёна Усход крэатыўна высмеялі Лукашэнку з аўтаматам

Ёсць толькі адзін Усход.

220px_flah_ushod.jpg

Жыхары мінскага раёна Усход зрабілі акцыю, якая ўзнікла па матывах відэа з камер сілавікоў, што з'явілася ў сеціве на гэтым тыдні.
Нагадаем, у відэа, знятым нагруднымі відэарэгістратарамі, можна чуць, як сілавікі называюць Лукашэнку "Усход" ("Восток"). Гаворка пра вядомы выпадак каля палаца Незалежнасці, калі Лукашэнка з'явіўся з аўтаматам.
Мінчукі зрабілі акцыю, у якой адзін з удзельнікаў імітуе Лукашэнку з аўтаматам, збягае, а астатнія ідуць за ім з бел-чырвона-белымі сцягамі і лозунгам "Усход - гэта мы! Самазванец, сыходзь!"