«А што, колькі ўжо наездзіў!» Вандроўнік-«дылетант» Юрый Жыгамонт напісаў кнігу «Мястэчкі і вёскі Беларусі»

Поўная назва кнігі, што толькі выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — «Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам».

vokladka_20.jpg

«Падарожжы дылетанта», «Прыгоды дылетанта», «Новыя прыгоды дылетанта» — нязменны вядоўца слынных тэлевізійных праектаў вырашыў падсумаваць свой досвед падарожжаў выданнем зборніка апавяданняў пра беларускія вёскі і мястэчкі. Спадар Юрый даўно думаў пра новую іпастась свайго праекта, і кніга стала натуральным вынікам гэтых разваг.
 Сцэнарыі да праграмы я пішу ўжо больш за сямнаццаць гадоў, уявіце сабе, колькі за гэты час назапасілася матэрыялу! — пракаментаваў «Новаму Часу» Юрый Жыгамонт свае рашэнне. — Выданне падобнага зборніка, шчыра кажучы, разглядалася ўжо даўно, але, нарэшце, усё склалася і кніга пабачыла свет.
Тэлевядоўца адзначае, што перед чытачамі паўстане кніжны падарункавы варыянт яго шматгадовых вандровак.
— У кнізе шмат добрых фотаздымкаў, харошы дызайн, шмат гісторый вёсак — больш за 50! Магчыма, інфармацыя пададзена не так, як я звычайна распавядаю ў праграмах, але гэта іншы фармат, і адпаведна іншая падача. Прыйшлося трохі скарачацца, — удакладняе ён.

magazine_mockup4.jpg


Адразу хачу папярэдзіць, што кніга разлічана на шырокую аўдыторыю. Я не прафесар гісторыі,а актор, тэлевядоўца, — растаўляе кропкі на «і» чалавек-«Яснавельможнаепанства».
Я люблю сваю радзіму і такім чынам да гэтага стаўлюся: лічу важным расказваць людзям пра гісторыю Беларусі, наш край, — падкрэслівае Юрый Жыгамонт. — Але мне адразу хацелася зняць усе магчымыянепаразуменні: тое, што вы ўбачыце — гэта папулярызацыя нашай гісторыі, а не навуковы труд.

Ды тым не менш актор прызнаецца, што яго праграмных сцэнароў хопіць яшчэ на дзесяць новых кніг.
 А што, колькі ўжо наездзіў! — жартуе ён. — Часам і хацелася б пераключыцца — у тэатры паіграць, укіно, але нікто не кліча, таму саджуся ў машыну і зноў у вёску! — смяецца вядомы не адному пакаленню «дылетант». — Мяркую, што зараз пасля выдання кнігі зноў буду брацца з а справу — шукаць інвестараў на праграму.

magazine_mockup_2.jpg


 Я апошнім часам вельмі ўзрадаваны, — дадае Юрый, — што шмат людзей павярнулася да сваёй гісторыі, мовы, культуры, таму, спадзяюся, што гэта кніга паспрыяе цікавасці беларусаў да сваёй спадчыны.
Сумных думак у мяне няма, — прызнаецца спадар Жыгамонт. — Наадварот — з'явілася адчуванне,што мы пабачым святло ў канцы тунэля, — усміхаецца ён.

magazine_mockup_7.jpg


Колькі словаў ад выдаўца. Анатацыя да кніжкі, якая налічае 208 старонак, гучыць так. «У камянёў доўгая памяць» — сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы «Падарожжа з Жыгамонтам» (раней выходзіла на беларускім тэлебачанні пад назвай «Падарожжа дылетанта», «Прыгоды дылетанта» і «Новыя прыгоды дылетанта»), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, кудысапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць. Сярод такіх вёсак і мястэчак Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя».

yuras1.jpg


Набыць выданне ўжо можна ў мінскіх кнігарнях, у прыватнасці, у «Акадэмкнізе». Яго кошт — 30 рублёў.
Фотаздымкі Алеся Астраўцова і з сайта выдавецтва.