Адкрыццё выставы «Жэгота» — 19 красавіка.

Выстава — гэта расказ пра ўсіх тых, чый нязломны дух і ўзважаныя, альтруістычныя рашэнні выратавалі ад гібелі мноства людзей, безабаронных перад гітлераўскім тэрорам.

zehota.jpg

 У 1939 г. у межах II Рэчы Паспалітай жыло каля 3,4 мільёна габрэяў, пераважна ў вялікіх гарадах і мястэчках. Яны былі занятыя ў прамысловасці, гандлі і сферы паслуг. Усё тое, што ў свабодных умовах незалежнай дзяржавы гарантавала развіццё розных веравызнанняў, на практыцы спрасціла задачу Трэцяму Рэйху па знішчэнні габрэяў — выдзеліць і ізаляваць настолькі выразна сфарміраваную, з адметнай самасвядомасцю групу ў рэаліях нямецкай акупацыі было нескладана.

 Перасяленне, дэпартацыя, выгнанне і канцэнтрацыйныя лагеры, увядзенне жорсткіх правіл, забарона набажэнстваў, прымусовыя працы і ізаляцыя ў гета — гэта штодзённае прыніжэнне, якое непасрэдна вяло да рэалізацыі пастаўленай акупантамі мэты — знішчэння габрэяў. З 1942 г. на захопленых немцамі савецкіх землях гітлераўцы забілі каля 1 мільёна чалавек. Аперацыя „Reinhardt”, якая прадугледжвала ліквідацыю жыхароў гета ў генерал-губернатарстве, а таксама ліквідацыя Варшаўскага гета сталі сінонімамі найвялікшай нечалавечай жорсткасці і генацыду. Усяго за два гады (1942—1943) было забіта каля 3 мільёнаў польскіх габрэяў.

 Рэальны маштаб дапамогі габрэям з боку палякаў быў значна большы, чым колькасць палякаў, якія атрымалі медалі Праведнікаў народаў свету Інстытута Яд Вашэм у Іерусаліме. Па выніках даследаванняў, лічбы маглі сягаць 1 мільёна палякаў, якія рознымі спосабамі і на розных узроўнях імкнуліся дапамагчы габрэйскаму насельніцтву. У выратаванні аднаго чалавека часта ў рознай ступені ўдзельнічалі цэлыя сем'і і вёскі, нягледзячы на высокую ступень рызыкі, у т.л. цаной уласнага жыцця. Калі спатрэбілася сістэматызаваць дапамогу і стварыць схему адначасовых дзеянняў на розных напрамках, быў створаны Савет дапамогі габрэям „Жэгота”, у рамках якога супрацоўнічалі як палітыкі нацыянальна-каталіцкай, народнай і сацыялістычнай накіраванасці, так і габрэйскія палітыкі — ад сіяністаў да камуністаў. Галоўнымі аспектамі дзейнасці арганізацыі была падробка дакументаў (асабліва дзяцей), пошук бяспечных месцаў пражывання, перадача сем’ям грошай і падтрымка сем’яў і кляштараў, дзе хаваліся габрэі.

Сённяшняя выстава — гэта расказ пра ўсіх тых, чый нязломны дух і ўзважаныя, альтруістычныя рашэнні выратавалі ад гібелі мноства людзей, безабаронных перад гітлераўскім тэрорам.

 Паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі