Акадэмкніга адмовіла ў правядзенні аўтограф-сесіі «Рэвалюцыі»

"Мы не можам правесці аўтограф-сесію «Рэвалюцыі» ў маёй любімай Акадэмкнізе", — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аўтар кнігі Віктар Марціновіч.

tarantino_by_2013_kultura_terpimosti_martinovich_4315_1.jpg


«Зверху» сказалі, што трэба атрымаць дазвол на мерапрыемства ў прэзідыюме Акадэміі Навук. Мне прыгадваецца той самы момант кінафільма «Аса», дзе ў Цоя просяць прад’явіць даведку з ЖЭКу і дыплом аб сканчэнні музыкальнай навучальнай установы, а ён — сыходзіць.
Пакуль я не магу зрабіць аўтограф сесію, я зраблю інакш.
Я распавяду вам свае планы на выходныя.
Адно што… Ніхто з нас не ведае, дзе правядзе выходныя, наступныя 15 содняў ці нават пяць гадоў. Бо па гораду гойсаюць людзі ў балаклавах, надзеленыя правам забіраць самае каштоўнае, што ёсць у жывога чалавека — свабоду.
То я скажу вам, дзе я ПЛАНУЮ быць.
Заўтра, 17.10, у 17.50 я буду размаўляць з Лінор Гаралік на «Прадмове» (Палац Мастацтваў, Казлова, 3). Я прыеду за 30 хвілін і павалэндаюся па холе. І буду рады падпісаць раман любому, хто да мяне падыйдзе. Пасля сканчэння сустрэчы я застануся ў Палацы столькі, сколькі спатрэбіцца, каб пакінуць аўтограф таму, каму ён патрэбны.
І я не бачу ніводнай прычыны, па каторай гэтая неаўтограф-сесія не магла б адбыцца.
Хутчэй за ўсё тамсама будуць гандляваць маімі кніжкамі, але гэта будзе выключным супадзеннем. У нядзелю ў 12.00 я прыбуду туды ж на паказ фільма «Возера Радасці», і зноўку — за палову гадзіны, і застануся пасля.
Але вось што: паўнавартасная аўтограф-сесія абавязкова адбудзецца. І прэзентацыя, на каторай мы будзем чытаць на сцэне разам з Christina Drobysh. 
Бо кніга — не чалавек. Ад любых абмежаванняў яна робіцца толькі мацнейшай".